Даведайся, чым ты дыхаеш

AirMQ - праект грамадскага маніторынгу навакольнага асяроддзя. Датчыкі, усталяваныя жыхарамі, вымяраюць якасць паветра, узровень вады і надвор'е, а даныя адкрытыя для ўсіх

Даныя

Бягучыя і гістарычныя вымярэнні з усіх публічных датчыкаў - на карце, у праграме і праз адкрыты API па ліцэнзіі CC BY 4.0

Карта

Якасць паветра, узровень вады і радыяцыйны фон у гарадах, дзе ўсталяваныя нашы датчыкі

map.airmq.cc

Праграма

Вымярэнні побач з вамі і апавяшчэнні пра стан вашых прылад

Google Play

Панэль кіравання

Для ўладальнікаў датчыкаў: даданне прылад і месцаў усталявання, графікі і выгрузка даных

panel.airmq.cc

Абсталяванне

Мы распрацоўваем сэнсарныя прылады, якія падыходзяць і для нашага праекта, і для любых задач маніторынгу. Дакументацыя для вытворчасці і зборкі адкрытая па ліцэнзіі CERN-OHL-P-2.0

  • PM1, PM2.5, PM10
  • Тэмпература і вільготнасць
  • Ціск
  • CO2
  • VOC і NOx
  • Узровень грунтовых вод
  • Радыяцыйны фон
Вулічная станцыя AirMQ з сонечнай панэллю на слупе

Прылады AirMQ

Вулічныя станцыі працуюць ад сеткі або ад сонечнай панэлі і перадаюць даныя праз WiFi. Дзе WiFi няма - вузлы LoRa на сонечнай панэлі перадаюць даныя па радыё на шлюз на адлегласці да 12 км, а шлюз адпраўляе іх на сервер праз LTE або WiFi

Плата ESP32-C3 SuperMini з падключанымі датчыкамі PMS7003 і BME280

Збяры сам

Калі вы ўпэўнена трымаеце паяльнік, збярыце датчык па нашай інструкцыі і падключыце яго да AirMQ

Інструкцыя па зборцы (па-руску)

Пра праект

Мы - група тэхнічных энтузіястаў. AirMQ аб'ядноўвае людзей, якім не ўсё роўна, чым яны дыхаюць, на аснове сучасных сэнсараў і тэхналогій інтэрнэту рэчаў

Забруджванне паветра - адзін з галоўных фактараў рызыкі для здароўя: найдрабнейшыя часціцы PM2.5 выклікаюць сардэчна-сасудзістыя, рэспіраторныя і анкалагічныя захворванні. Чым больш датчыкаў усталявана, тым дакладней мы ведаем, што адбываецца з паветрам у нашых гарадах

Кантакты

Хочаце ўсталяваць датчык, атрымаць кансультацыю або стаць валанцёрам - напішыце нам. Адказы на частыя пытанні (па-руску) - у FAQ